У сувязі з асфальтаваннем вул. Чыгуначнай на ўчастку ад вул. Уманскай (не закранаючы скрыжаванне) да вул. Суражскай 11-12 ліпеня ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Адмяняецца праца тралейбусных маршрутаў №№63, 64. Узамен будуць арганізаваныя часовыя аўтобусныя маршруты №963 «ДС Паўднёвы Захад — ДС Дружная», №964 «ДС Малінаўка-4 — ДС Дружная» па трасах і раскладзе выхаднога дня тралейбусаў №№63, 64 адпаведна.

Таксама 11-12 ліпеня адмяняецца праца тралейбуснага маршруту №23 і арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №923 «ДС Лермантава — ст.м. Інстытут Культуры» з рухам па вул. Лермантава, К.Лібкнехта, Хмялеўскага, Р.Люксембург, Шчорса, Чыгуначнай, Суражскай, Маскоўскай у прамым кірунку, у зваротным кірунку — па вул. Маскоўскай, Суражскай, Чыгуначнай, Шчорса, Р.Люксембург, Лермантава.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№6, 32С, 49, 101, 923, 963, 964 на ўчастках, што дублююцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?