У сваім звароце да сяброў Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), якую ён ачольвае, палітык раскрытыкаваў дзейнасьць сваіх намеснікаў — Анатоля Ляўковіча, Анатоля Сідарэвіча і Івана Анташкевіча. Казулін зьвінаваціў іх у «інтрыгах і маніпуляцыях».

Казулін прапануе аднапартыйцам зьмяніць на пазачарговым зьезьдзе кіраўніцтва. У якасьці новых намесьнікаў ён прапануе Віктара Крываля з Вузды, Алега Волчака, Ігара Рынкевіча зь Менску і Ігара Маслоўскага зь Берасьця.

МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0