Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджвае аб чэргах з аўтамабіляў, якія сфармаваліся на выездзе з Беларусі ў літоўскім кірунку.

Найбольш напружаная абстаноўка складваецца ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе сабралася каля 100 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску «Катлоўка» у чарзе стаяць 30 машын.

«Традыцыйна плынь аўтатранспарту ўзрастае на выходныя дні і можа перавышаць прапускную здольнасць пунктаў пропуску на гэтым кірунку, - адзначылі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта. - Адной з прычын фарміравання працяглай чаргі з'яўляецца праца сумежных кантралюючых службаў Літвы, якія ажыццяўляюць пропуск транспартных сродкаў на сваю тэрыторыю ў рамках ніжніх межаў устаноўленых нормаў прапускной здольнасці пагранпераходу».

Памежнікі рэкамендуюць кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных дадзеных, якія размяшчаюцца на сайце пагранкамітэта.

«Са свайго боку, службы пагранічнага кантролю арыентаваны на максімальна аператыўнае афармленне грамадзян, якія перасякаюць мяжу», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?