Пасля паспяховых «Джазавых вечароў з БелВЭБ» фонд «Ідэя» супольна з velcom ладзіць на мінскай плошчы Свабоды вечары класічнай музыкі. У суботу, 11 ліпеня прайшоў першы, «аўстрыйскі» вечар.

На першай «Класіцы ля Ратушы з velcom» духавы аркестр «Няміга» і «МьюзікДом Оркестра» пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна выканалі ўрыўкі найлепшых твораў Гайдна, Моцарта і Штрауса.

На сцэне не раз з’яўляліся оперныя спевакі. Пад сцэнай людзей весяліў мім. На адну кампазіцыю на сцэну выйшаў нават аўстрыйскі горац (беларускага паходжання) з даўжэзным альпійскім рогам.

Па словах арганізатараў, канцэрт наведалі да 8 тысяч чалавек. Людзей не спужаў прагноз надвор’я, які, на шчасце, не спраўдзіўся. Затое спраўдзіўся прагноз арганізатараў адносна мер бяспекі — перагінаў не было. Пад сцэнай ля Ратушы, як і на джазе, можна было пабачыць публіку ад 8 месяцаў да 80 год, немалую частку якой складала моладзь. А збоку ад сцэны ўсталявалі вялізны экран.

Наперадзе яшчэ тры вечары класічнай музыкі з вельмі насычанай і разнастайнай праграмай. У наступную суботу танга, праз суботу барока, на апошнім вечары — Агінскі і беларуская класіка.

Чытайце падрабязней: Моцарт, танга, барока, Агінскі і мала міліцыі: што калі на Вечарах класічнай музыкі пад Ратушай

Пачатак штосуботу а 20-й гадзіне, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?