Цела 26-гадовай мянчанкі Кацярыны было знойдзена 18 лютага, паведамляюць naviny.by.

Паводле нідэрляндзкіх газэт, у 2007 г. сям’я — 36-гадовы бізнэсовец Робэрт Ян Брокель, яго жонка Кацярына і 4-гадовая дачка Ніколь — пераехалі ў нідэрляндзкі горад Баарле-Насаў.

Зьнікненьне Каці і яе дачкі заўважылі міх беларускія сваякі ў красавіку 2007 г. Паліцыя Нідэрляндаў выясьніла, што Ніколь і яе бацька знаходзяцца ў краіне. Робэрт Ян казаў, што яго жонка адна зьехала ў Беларусь. Беларуская сям’я абвяргала, маўляў, Каця не прыяжджала, дый ніколі б не пакінула надоўга дзіця.

Тым часам Робэрт з дачкой і, магчыма, новай сяброўкай зьехаў адпачываць у ЗША, у Флорыду. Аднак там іх знайсьці не ўдалося.

18 лютага паліцыя ўзламала замок у доме Брокеляў і знайшла цела Кацярыны. Парэшткі беларускі былі залітыя будаўнічай сумесьсю і ляжалі ў скрыні ў пакоі 4-гадовай Ніколь.

Галоўным падазраваным зьяўляецца Робэрт. На думку паліцыі, дзіця дагэтуль зь ім. Робэрт Ян Брокель — уладальнік рэстаранна-гатэльнага бізнэсу і невялікага бардэлю. Лічыцца, што ён зьехаў, калі бардэль збанкрутаваў.

У беларускае пасольства ў Нідэрляндах пакуль не паступала ніякай інфармацыі пра гэты выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0