Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск паведаміў пра адмену запланаванага на нядзелю саміта Еўрасаюза, на якім павінна было быць зацверджана канчатковае рашэнне сітуацыі з грэчаскім доўгам.
Туск напісаў у твітары, што сустрэча лідараў 19 краін еўразоны ў нядзелю ўсё ж адбудзецца і будзе доўжыцца да таго часу, «пакуль мы не завершым перамовы па Грэцыі».
Міністры фінансаў еўразоны павінны прыняць рашэнне, ці даць старт новай праграме фінансавай дапамогі Грэцыі, ці санкцыянаваць выхад краіны з еўразоны.
Парламент Грэцыі ў ноч на суботу зацвердзіў план эканамічных рэформаў, прапанаваны прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам.