Па выніках першага дня фіналу XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015» лідарам стаў выканаўца з Казахстана Дзімаш Кудайберген, які набраў 89 ачкоў з 90 магчымых.

Пасля таго, як ён праспяваў «Опять метель» вядучым з цяжкасцю ўдалося перапыніць несціханую авацыю, каб абвясціць вынікі галасавання журы. Эксперты былі салідарныя з гледачамі і ўсе, за выключэннем прадстаўніка Латвіі Інтарса Бусуліса, паставілі казахскаму канкурсанту самыя высокія балы.

Другое месца займае беларуска Валерыя Грыбусава, якая за выкананне песні «Ноч» атрымала 85 балаў. Прадстаўніцы нашай краіны не паставілі вышэйшую ацэнку ўжо чацвёра з сяброў журы, у тым ліку яго старшыня — Палад Бюльбюль-аглы.

12 ліпеня адбудзецца другі канцэрт фіналу XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015», падчас якога канкурсанты будуць выконваць сусветныя хіты пад фанаграму «-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?