З in memoriam па Ірыне Казулінай з блогу Аляксандры Фядуты:

Пайшоў з жыцьця самы дастойны павагі чалавек зь цяперашняй беларускай эліты. Чалавек, які ніколі не зьбіраўся займацца палітыкай. Чалавек, які аддаў сваё жыцьцё дзеля каханьня.

Які б ні быў яе каханы насамрэч, апошнія гады яе нядоўгага жыцьця сьведчылі пра галоўнае: каханьне — ёсьць.

Запомнім яе назаўжды, такую непадобную да іншых палітычных жонак, што прагнулі ўлады.

Калі Аляксандар Казулін насамрэч быў варты такой усёпаглынальнай беззаганнай любові, дык ён варты нават прэзыдэнцкага мандату.

Гэто пры ўсіх тых ягоных хібах, пра якія ведае занадта шмат людзей.

Ягоная жонка выкупіла іх сваімі пакутамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0