«Манчэстар Юнайтэд» абвясціў пра пераход паўабаронцы Бастыяна Швайнштайгера з «Баварыі», паведамляе афіцыйны сайт ангельскага клуба.

eurosport.ru

eurosport.ru

Футбаліст падпісаў з манкуніянцамі трохгадовы кантракт. Раней паведамлялася, што заробак гульца складзе 10 млн еўра ў год.

«Манчэстар Юнайтэд» — гэта адзіны клуб, дзеля якога я мог пакінуць «Баварыю». Я зноў чакаю магчымасці папрацаваць з Луі ван Галам», — сказаў Швайнштайгер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?