Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што канфлікт у Мукачаве паўстаў з-за пераразмеркавання патокаў кантрабанды.

Reuters

Reuters

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні Ваеннага кабінета Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, на якім абмяркоўваецца сітуацыя ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, а таксама сітуацыя, якая склалася ў сувязі з бандыцкімі дзеяннямі ў Мукачаве.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсліў, што падзеі ў Мукачаве паказалі шэраг наспелых праблемных пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага рашэння.

«Павінны разблытаць клубок застарэлых праблем, якія патрабуюць неадкладнага рашэння. Я пра кланавасць, кантрабанду, карупцыю і да таго падобнае. Карціна таго, што цяпер там адбываецца, не чорна-белая. Яна проста жудасна чорная», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сутнасцю канфлікту ў Мукачаве з'яўляецца пераразмеркаванне патокаў кантрабанды, і заявіў, што патрабуе рашучых дзеянняў ад праваахоўных органаў у барацьбе з кантрабандай.

«Павінна быць жорсткае і прынцыповае расследаванне ў дачыненні да ўсіх, хто да гэтага датычны. Ператрусы, затрыманні і прамая крымінальная адказнасць. Не дапамогуць ні дэпутацкія мандаты, ні сувязі ва ўладзе», — падкрэсліў Парашэнка.

Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне зрабіць кадравыя высновы па выніках расследавання.

«Кантрабанда не з'яўляецца выключна Закарпацкай праблемай. Толькі мы пачалі заціскаць гайкі — адразу ўся гэтая поскудзь павыскоквала. Кантрабандысты Закарпацця кінулі выклік ўсёй Украіне. Я хачу заявіць — мы гэты выклік прымаем», — заявіў Парашэнка.

Як паведамлялася раней, у Мукачове днём 11 ліпеня пачалася страляніна, у выніку якой ёсць параненыя і загінулыя. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, канфлікт узнік паміж удзельнікамі «Правага сектара» і людзьмі з акружэння народнага дэпутата Міхаіла Ланьё. Паводле версіі прадстаўнікоў «Правага сектара», дэпутат Ланьё сам выклікаў іх на перамовы, паколькі «ПС» пачаў перашкаджаць патокам кантрабанды.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 255 Крымінальнага кодэкса Украіны — стварэнне злачыннай арганізацыі і ч. 3 арт. 258 — тэрарыстычны акт.

Некалькі байцоў «Правага сектара» пасля інцыдэнту хаваюцца ў лесе. СБУ заклікала байцоў добраахвотна здаць зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?