Кёртыс Джэймс Джэксан III, больш вядомы як рэпер 50 Cent, падаў заяву на прызнанне банкрутам, паведамляе The Wall Street Journal.

hollywoodtake.com

hollywoodtake.com

У дакументах, пададзеных у суд ЗША па банкруцтвах у Хартфардзе, штат Канэктыкут, 50 Cent паведаміў пра даўгі памерам да $50 млн. Аднак, па словах ягонага адваката, рашэнне аб банкруцтве можа быць прынятае не адразу.

Цікавай дэталлю з’яўляецца тое, што 50 Cent падаў дакументы на прызнанне сябе банкрутам на наступны дзень пасля таго, як суд прызначыў яму выплату штрафу ў памеры $5 млн. Грошы павінны быць выплачаныя на карысць Ластоніі Левістан, якая падала ў суд на вядомага рэпера за тое, што ён выклаў у сеціва відэазапіс яе сэксуальных сцэн з яе бойфрэндам.

Як сцвярджае суд, 50 Cent завалодаў відэаматэрыялам, дадаў да яго свае жорсткія каментары, а пасля апублікаваў у інтэрнэце. Справа была распачатая яшчэ ў 2009 годзе, але цягнулася ажно 6 гадоў. Ластонія Левістан з’яўляецца маці дзіцяці яшчэ аднаго вядомага амерыканскага рэпера – Рыка Роса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?