У цяперашні час алімпійская чэмпіёнка і біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Домрачава не трэніруецца, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Раней Домрачава паведаміла пра тое, што ў яе выяўлена віруснае захворванне — монануклеёз.

Як адзначае тэлеканал, на аднаўленне спартсменкі можа сысці да трох месяцаў. Існуе верагоднасць, што Домрачава можа прапусціць новы сезон.

Раней Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) апублікаваў каляндар Кубка свету сезона-2015/16 і чэмпіянату свету ў Халменколене. Старт сезона — 29 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?