З 13 па 17 ліпеня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны Беларусі праходзіць выніковая рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення сумесных аператыўных вучэнняў беларускіх і расійскіх узброеных сіл «Шчыт Саюза — 2015», якія пройдуць у верасні гэтага года на тэрыторыі РФ. 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, члены дэлегацыі беларускіх Узброеных сіл наведваюць раёны правядзення будучых вучэнняў, удакладняюць парадак прыбыцця і размяшчэння беларускага кантынгенту, яго ўдзелу ў вучэннях, аб'ём вырашаных задач, парадак практычных дзеянняў на мясцовасці пры адпрацоўцы вучэбна-баявых задач. 

Апрача таго, беларускія вайскоўцы ўзгадняюць з расійскімі калегамі пытанні арганізацыі кіравання, узаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння беларускай групоўкі войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?