МЗС Расіі выступае супраць стварэння міжнароднага трыбунала па катастрофе малайзійскага «Боінга» на ўсходзе Украіны, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года.

У каментары на сайце ведамства гаворыцца пра «дачаснасць і контрпрадуктыўнасць пастаноўкі пытання аб стварэнні міжнароднага трыбунала па катастрофе» MH-17.

Раней кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Аўстраліі, Бельгіі, Нідэрландаў, Малайзіі і Украіны выказалі МЗС Расіі пазіцыі сваіх краін з нагоды трыбунала і прыняцця з адпаведнай рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН.

Расія зазначае, што яшчэ не завершана расследаванне катастрофы, у якім маглі б прыняць удзел расійскія спецыялісты. Паводле дадзеных дыпламатаў, расейцаў не дапускаюць «да істотнага ўдзелу ў расследаванні».

Па словах МЗС РФ, пакуль не было прэцэдэнтаў стварэння трыбуналаў па фактах гібелі грамадзянскіх самалётаў, у прыватнасці іранскага лайнера ў 1988 годзе і расійскага самалёта ў 2001 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?