Дочкі Аляксандра Казуліна Вольга і Юлія, а таксама яго паплечнікі па партыі Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец гатовы аб'явіць галадоўку, калі да 14.00 25 лютага палітыка не адпусцяць на пахаванне жонкі. Пра гэта БелаПАН заявіў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), юрыст Ігар Рынкевіч.

Ён таксама паведаміў, што цяпер Юлія Казуліна рыхтуе яшчэ адзін ліст на імя начальніка калоніі "Віцьба-3" Віталя Агністыкава і генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай прадаставіць яе бацьку кароткатэрміновы водпуск у сувязі са смерцю жонкі. Да гэтага ліста будзе прыкладзена копія пасведчання аб смерці Ірыны Казулінай.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін даведаўся пра смерць жонкі сёння раніцай, а праз некалькі гадзін ён заявіў аб намеры аб'явіць сухую галадоўку, калі яго не пусцяць на пахаванне.

Адміністрацыя віцебскай калоніі, між тым, заяўляе, што чакае адпаведнага распараджэння з Мінска. Пахаванне Ірыны Казулінай арыенціровачна запланавана на аўторак, 26 лютага, 13.00. Разьвітанне адбудзецца ў Чырвоным касцёле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?