Асобныя раёны Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей знялі забарону на наведванне лясоў, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Адпаведнае рашэнне, паводле даных ведамства, прынялі выканкамы Вілейскага, Бабруйскага, Петрыкаўскага, Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. 

У сувязі з гарачым надвор'ем, якое ўсталявалася ў Беларусі да нядаўняга часу, былі закрыты для наведвання амаль усе лясы. Па стане на 8 ліпеня выключэнне складалі толькі Свіслацкі, Мастоўскі, Мядзельскі і Валожынскі раёны. 

Абмежаванні і забароны на наведванне лесу маюць права ўстанаўліваць органы мясцовай выканаўчай улады ў сувязі з наступленнем высокай пажарнай небяспекі ў лясах. У перыяд забароны закрываюцца шлагбаумы на з'ездах з дарог у лес, пры неабходнасці ўстанаўліваюцца таблічкі з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яе парушэнне. Выносяцца рашэнні мясцовых органаў улады па абмежаванні або поўнай забароне на наведванне, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лес і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў). На аўтатранспарце ў гэты час можна праязджаць толькі па дарогах, што вядуць да населеных пунктаў, а таксама да добраўпарадкаваных месц адпачынку. Распальванне вогнішча ў лесе і на тарфяніках на перыяд забароны або абмежавання наведвання лесу забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?