Заява Аляксандра Мілінкевіча.

«Несправядлівае і незаконнае ўтрыманне Аляксандра Казуліна за кратамі – гэта выклік прынцыпам маралі і гуманнасці.

Аляксандр Казулін павінен быць апраўданы і безагаворкава вызвалены.

Заклікаю грамадзянаў Беларусі і міжнародную супольнасць аб’яднаць свой пратэст супраць далейшага ўтрымання вязня сумлення Аляксандра Казуліна ў турме і выкарыстаць усе магчымыя сродкі для таго, каб ен неадкладна выйшаў на свабоду».

Як вядома, сваякі І. Казулінай заклікалі людзей выйсьці зь яе партрэтамі ў панядзелак а 18.00 на Кастрычніцкую плошчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0