Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні і ў цэлым закон аб мясцовых выбарах, якія пройдуць 25 кастрычніка па ўсёй тэрыторыі краіны, акрамя Крыма, Севастопаля і асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

За прыняцце закона прагаласавалі 257 народных дэпутатаў з 320, зарэгістраваных у зале пасяджэнняў.

Паводле закону, права на вылучэнне кандыдатаў маюць партыі, якія былі зарэгістраваныя не пазней, чым за 365 дзён да выбараў і змянілі назву не пазней, чым за 180 дзён да галасавання.

Чарговыя мясцовыя выбары не будуць праводзіцца ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым і Севастопалі, а таксама ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей «у сувязі з учыненнем РФ часовай акупацыі і ўзброенай агрэсіі супраць Украіны», гаворыцца ў тэксце закона.

Пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, дзе не будуць праводзіцца выбары, вызначаецца пастановай парламента.

Выбарчы бар'ер для партый павышаны з 3% да 5%.

На выбарах будуць абірацца дэпутаты мясцовых саветаў і кіраўнікі населеных пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?