Барысаўскі клуб сумесна з гадзіннікавым заводам «Прамень» выпусціў першую серыю наручных гадзіннікаў для заўзятараў «жоўта-сініх», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Гадзіннікі будуць пастаўляцца ў двух класах. Першы з іх — так званы бюджэтны, коштам у 350 000 рублёў. Гэтыя гадзіннікі сумяшчаюць у сабе арыгінальны дызайн, надзейны кварцавы механізм, стыльны каўчукавы раменьчык і выкананы ў дзвюх колеравых гамах — мужчынскай і жаночай.

Набыць гэтыя гадзіннікі можна з 15 ліпеня.

«Прыязджайце загадзя на гульню дружыны Аляксандра Ермаковіча з ірландскім «Дандалкам» у рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў і не забудзьцеся зазірнуць у наш фірмовы фан-шоп на «Барысаў-Арэне», паведамляе сайт клуба.

Таксама лімітаванай серыяй у 50 штук будуць выпушчаныя імянныя гадзіннікі прэміум-сегмента коштам каля 3 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0