Начальнік калёніі «Віцьба‑3» Віталь Агнісьцікаў раніцай 25 лютага адмовіўся размаўляць з журналістамі, але паведаміў праваабаронцу, прадстаўніку БХК па Віцебскай вобласьці Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову Аляксандру Казуліну ў выезьдзе на пахаваньне жонкі, якая памерла 23 лютага.

Як паведаміў журналістам сп. Лявінаў, адмова ва ўзычэньні Казуліну кароткачасовага выезду за межы папраўчай установы Агносьцікаў матывуе тым, што за час знаходжаньня ў калёніі Казулін меў чатыры дысцыплінарныя спагнаньні і з улікам асобы зьняволенага не ўяўляецца магчымым адпусьціць яго на пахаваньне жонкі.

Павал Лявінаў пацікавіўся, ці можна чакаць іншага рашэньня ад непасрэднага начальства Агносьцікава ў Менску. На гэта начальнік калёніі заявіў, што рашэньне прымае асабіста ён, але ў выпадку іншага рашэньня першапачатковае будзе адменена.

У сярэдзіне дня журналісты й сп. Лявінаў маюць намер яшчэ раз паспрабаваць сустрэцца з начальнікам калёніі, каб даведацца, ці не зьмянілася прыняате ім рашэньне.

Кіраўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных справаў Алег Сьлепчанка заяўляе, што яму невядома пра рашэньне адносна дазволу для А. Казуліну наведаць пахаваньне жонкі.

МБ; Алена Сьцяпанава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0