204 паселішчы ў 23 раёнах пацярпелі ад моцнага ветру ў мінулыя выходныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях.
Вецер пашкодзіў стрэхі 104 жылых дамоў і 393 сельскагаспадарчых пабудоў. Не адноўленымі застаюцца стрэхі 18 дамоў і 296 сельскагаспадарчых пабудоў.
У выніку абрываў ліній электраперадач абясточанымі былі 495 паселішчаў. Да гэтага часу электразабесьпячэньне цалкам адноўленае.
Найбольш ад моцнага ветру пацярпелі Берасьцейская й Гарадзенская вобласьці.
0
0
0
0
0
0