Беларуская чыгунка павялічвае аб’ём пасажырскіх перавозак.

На самых перагружаных кірунках — Стоўбцаўскім і Барысаўскім — уводзяцца дадатковыя электрацягнікі. Хутчэй можна будзе даехаць таксама з Асіповічаў у Гомель, з Маладзечна ў Ліду і з Воршы ў Віцебск. Прыпыначных пунктаў на гэтых участках чыгункі стане меней. Разглядаецца магчымасьць зьяўленьня новых хуткасных маршрутаў у кірунку Менск — Баранавічы — Берасьце. Сетка прыгарадных перавозак зьмяняецца, каб максымальна зэканоміць час пасажыраў.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0