Кампанія JPay прадставіла спецыяльны планшэт JP5mini, прызначаны для амерыканскіх турмаў, перадае Gizmodo.

Прылада з 4,3-цалевым экранам дазволіць слухаць музыку, глядзець фота, весці перапіску па пошце (за якой будзе сачыць адміністрацыя) альбо рабіць відэавыклікі. Планшэт удараўстойлівы, яго празрысты корпус не дазволіць схаваць у ім кантрабанду.

На адным зарадзе планшэт прапрацуе да 12 гадзін у рэжыме прайгравання відэа альбо да 35 гадзін пры праслухоўванні музыкі.

Ужо сёння планшэт можна выкарыстоўваць не толькі для забаў і перапіскі, але і для аперацый з банкаўскім рахункам альбо ў адукацыйных мэтах. У жніўні вырабнік плануе адкрыць магазін праграм, праз які карыстальнікі змогуць усталёўваць гульні.

Ці дазволяць вязням выкарыстоўваць такі планшэт, залежыць ад адміністрацый турмаў, але шанцы на гэта значныя ў 34 штатах, з турмамі якіх працуе кампанія. На сёння ў руках амерыканскіх вязняў каля 60 тысяч папярэдніх планшэтаў кампаніі, JP4.

Адносна апісання планшэту ёсць пытанні: у афіцыйным прэс-рэлізе кажуць пра 32 мегабайты ўнутранай памяці, некаторыя выданні лічаць гэта апіскай і кажуць пра 32 гігабайты.

Паведамляецца, што планшэт працуе на мадыфікаванай версіі Linux, паводле некаторых крыніц — на злёгку мадыфікаваным Android. Загрузнік планшэта абаронены ад усталёўкі іншых аперацыйных сістэм альбо неналежных праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?