Украінская студыя «Мамахохотала» запусціла інтэрнэт-серыял «Новая паліцыя», які распавядае пра будні рэфармаванай кіеўскай патрульнай паліцыі. Пакуль даступны адзін пілотны эпізод.

Пілотная серыя распавядае пра прыгоды шасці кіеўскіх паліцыянтаў. Сярод іх дзве дзяўчыны і адзін чарнаскуры ўкраінец.

У планах студыі працяг серыялу ў выпадку поспеху пілотнага эпізоду, а таксама магчымы выхад серыялу на ТВ.

Напярэдадні выхаду пілотнай серыі студыя апублікавала нібы знятае мінакамі на вуліцы відэа з удзелам чарнаскурага героя — аўтар пры яго з’яўленні запускае мелодыю з амерыканскага тэлесерыяла «Паліцэйская акадэмія».

За далейшымі серыямі можна сачыць на Youtube-канале студыі «Мамахохотала».

Чытайце таксама:

Украінскі тэлеканал здымае серыял «Апошні маскаль» Галоўны герой «Апошняга маскаля» на «маскаля» не крыўдзіцца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?