На магілёўскай ратушы ўсталююць эксклюзіўны мэханічны гадзіньнік.
Гэты лічбарыс не саступае лёнданскаму «Біг‑Бэну», а звон — крамлёўскім курантам, — паведамляе СТВ.
Адмыслоўцы кажуць, што пасьпеюць да 9 траўня. Менавіта да гэтай даты маюць завершыць будаўніцтва новай магілёўскай ратушы.