Андрэй Канавец, 36-гадовы жыхар Наваполацка стаў чацвёртым прэтэндэнтам на ўдзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, якія падалі дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Узначаліць яе, як указана на сайце Цэнтрвыбаркама, Дзмітрый Піліпчук.

TUT.BY звязаўся з Канаўцом. Ён распавёў, што з'яўляецца дырэктарам турыстычнай кампаніі Love Tour і транспартнай кампаніі Love Logistics.

Па словах прэтэндэнта, ніякую палітычную сілу ён не ўяўляе, а ў яго ініцыятыўнай групе - неабходныя 100 чалавек.

На пытанне, ці верыць ён, што збярэ 100 тысяч подпісаў, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам Канавец адказаў: «Як атрымаецца. Гэта жыццё. Нічога нельга гарантаваць на 100%».

 Андрэй Канавец ідзе ў прэзідэнты, каб «пабудаваць новае жыццё ў Беларусі».

У прэтэндэнта на галоўную пасаду ў краіне ёсць суполка у сацыяльнай сетцы Укантакце. У апісанні групы сказана: «Для тых, хто яшчэ хоць крыху верыць у нашу краіну, давайце ўсе разам арганізуемся і абярэм на пасаду прэзідэнта Беларусі годнага чалавека».

У бліжэйшы час адміністратары групы абяцаюць дадаць праграму Андрэя Канаўца «аб вывадзе краіны з крызісу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?