фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by

фота Вадзіма Заміроўскага, tut.by

Беларускія ўніверсітэты скончылі прыём дакументаў на бюджэт. У патэнцыйных студэнтаў-платнікаў яшчэ ёсць час вызначыцца з выбарам спецыяльнасці да 2 жніўня. Некаторыя вядучыя ВНУ краіны ўжо вызначыліся з новымі цэнамі на навучанне. Цэны выраслі на 10-15%.

Самае дарагое навучанне ў краіне прапануе Беларускі дзяржаўны універсітэт. За максімальныя 24 млн 680 тыс. рублёў тут гатовы навучыць міжнароднаму праву на факультэце міжнародных адносін, а таксама правазнаўству і эканамічнаму праву на юрфаку.

На другім месцы па коштах апынуліся «Лінгвакраіназнаўства» і «Міжнародныя адносіны» на ФМА, спецыяльнасць «Дызайн» на факультэце сацыякультурных камунікацый і «Усходняя філалогія» на філфаку - 24.360.000 рублёў. Замыкае тройку эканамічны факультэт з коштам навучання 23.940.000 у год.

Менш за ўсё за вучобу давядзецца плаціць будучым сацработнікам на факультэце сацыякультурных камунікацый і філолагам беларускай і рускай моў — 17.660.000 рублёў у год.

У цэлым адукацыя ў вядучай ВНУ краіны ў параўнанні з мінулым годам падаражэла на 2,3-3,1 мільёна.

Год вучобы на завочку ў БДУ будзе каштаваць студэнтам-платнікам 8.180.000 рублёў.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце платная адукацыя для першакурснікаў у параўнанні з мінулым годам падаражэла на 2,2 мільёна (13%). У залежнасці ад спецыяльнасці першы год навучання на дзённым аддзяленні будзе каштаваць студэнтам ВНУ ў суму ад 19.253.000 да 19.641.000 рублёў.

Завочнае навучанне будзе каштаваць 6.331.000 рублёў у год.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт павялічыў цэны на 10-15%. У гэтым годзе першакурснікам прыйдзецца заплаціць за вучобу ад 18.402.000 рублёў на аўтатрактарным або спартыўным-тэхнічным факультэтах да 20.313.000 рублёў на энергетычным факультэце. Максімальная сума таксама выстаўлена за «мытная справа» і спецыяльнасці, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

На завочнае ў БНТУ цэны значна ніжэй, чым на дзённым, — ад 6,7 да 8,3 мільёна.

Стаць айцішнікам можна за 19,2-23,5 мільёна ў год. Такія кошты на навучанне выставіў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У параўнанні з мінулым годам яны выраслі да 15% — на 2,5-2,8 мільёна. Самую дарагую адукацыю тут даюць на факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак.

На завочным аддзяленні год вучобы абыйдзецца платнікам ў 7.820.000 рублёў.

БДПУ імя Максіма Танка на большасці спецыяльнасцяў гатовы падрыхтаваць будучых педагогаў за 15.713.600 рублёў. Вучоба з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы будзе каштаваць крыху даражэй — 15.986.000 рублёў. Вышэй цэны і на творчых факультэтах «педа», звязаных з музычным і выяўленчым мастацтвам — ад 16,5 да 17,3 мільёна.

Кошт навучання на завочку — ад 6,4 мільёна.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за год вучоба для першакурснікаў падаражэла на 2,4 мільёна (15%) - да 18.460.000 рублёў.

Вучыцца завочна ў МДЛУ ў тры разы танней. Такая адукацыя каштуе 6.250.000 рублёў у год.

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце цэны на платнае навучанне не змяніліся і засталіся на леташнім узроўні — 18.380.000 рублёў на дзённым аддзяленні і 7.870.000 рублёў на завочным.

Ранейшымі засталіся цэны і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Даражэй за ўсё навучанне абыйдзецца будучыня стаматолагам — 22.980.000 рублёў у год. На «лячэбную справу», «педыятрыю» і «фармацэўтыку» адукацыя каштуе танней — 19.680.000 рублёў, на «медыка-прафілактычную справу» — 18 мільёнаў.

Творчыя ВНУ з коштам платнай адукацыі на наступны навучальны год пакуль не вызначыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?