Як паведаміў «Нашай Ніве» былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч, дочкі палітвязьня Вольга і Юлія з разуменьнем паставіліся да ідэі правядзеньня жалобнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы а 18:00.

«З такой думкай да нас зьвярталіся многія людзі. Мы ня хочам ператвараць гэта ў палітычны мітынг, а хочам, каб людзі прыйшлі са сьвечкамі і партрэтамі Ірыны Казулінай, каб гэта была жалобная акцыя. Нешта падобнае зьбіраюцца правесьці нашы актывісты ў Горадні, Віцебску і іншых гарадох», – кажа І.Рынкевіч.

Таксама Рынкевіч паведаміў, што ніякіх новых вестак з калёніі пакуль няма.

«Нейкая інфармацыя можа зьявіцца пасьля 14 гадзіны Грамадзкая паніхіда па Ірыне Казулінай пакуль адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Таксама сёньня дочкі Аляксандра Казуліна, я і Сяргей Скрабец абвесьцім галадоўку, калі экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта ня будзе вызвалены на пахаваньне жонкі», – адзначыў былы адвакат А.Казуліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?