Беларускі народны банк прыступіў да выпуску міжнародных банкаўскіх картак «Белкарт-Maestro».

У аснову дызайну карткі пакладзеныя матывы знакамітых слуцкіх паясоў, піша marketing.by.

Новая картка «Белкарт-Maestro» ўяўляе сабой аб’яднанне тэхналогій і магчымасцей нацыянальнай і міжнароднай плацежных сістэмаў.

Традыцыйна ў дызайне сваіх картак Беларускі народны банк выкарыстаў контурны арнаментальны малюнак фігуркі льва. Гэты леў вядомы многім па лагатыпе Беларускага народнага банка і Банка Грузіі. Залатая мініяцюра, якая стала яго прататыпам, была знойдзеная археолягамі ў грузінскім рэгіёне Кахеція. Яна датуецца 3 тысячагоддзем да нашай эры.

У дызайне карткі «Белкарт-Maestro» выкарыстаны той жа падыход, контурны арнаментальны малюнак, але за аснову ўзяты раслінны матыў, падобны на вобраз лазы, які можа лічыцца аб'яднаўчым сімвалам усходу і захаду.

Ужо цяпер заплянаваныя наступныя крокі па разьвіцці супрацоўніцтва Беларускага народнага банка і Белкарт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?