У бліжэйшыя суткі, 17 ліпеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 15°С, максімальная днём +20.. + 26°С, па паўднёвым захадзе да +28°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём будзе падаць.

18 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў крайніх усходніх, а днём у заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 7.. + 14, днём +21.. + 27°С, у паўднёва-заходніх раёнах 28.. +32°С.

19 ліпеня праз Беларусь чакаецца перамяшчэнне кантраснага атмасфернага фронту з тэрыторыі Польшчы. Пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах на большай частцы кароткачасовыя дажджы.

Месцамі моцныя дажджы, навальніцы, днём у асобных раёнах магчымы град.

Раніцай і днём пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +13.. + 20°С, днём 19.. + 26°С, у паўднёвых раёнах +27.. +30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?