У Беларусі ўначы на 23 лютага месцамі, пераважна на поўдні краіны, прыгрымелі першыя сёлетнія навальніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сыноптык Рэсппубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

Паводле слоў спэцыяліста, навальніцы ў лютым — зьява надзвычай рэдкая для Беларусі, такое здараецца адзін раз у 25‑50 гадоў, а начныя навальніцы ў гэтую паравіну году — увогуле зьява ўнікальная. У беларускай сталіцы, да прыкладу, начныя навальніцы ў лютым яшчэ не адзначаліся ні разу за ўсю гісторыю шматгадовых назіраньняў.

Навальніца 23 лютага была выклікана выключна высокай актыўнасьцю атмасфэрных працэсаў. Магутны цыклён рушыў цераз скандынаўскія краіны да ўсходу, пры гэтым актыўны атмасфэрны фронт з Атлянтыкі літаральна пранёсься па тэрыторыі Беларусі з хуткасьцю 80 км/г углыб кантынэнту. У выніку ў вобласьці значных тэмпэратурных кантрастаў і ўзьніклі навальніцы.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0