Заканадаўчы сход Забайкальскага края падрыхтаваў законапраект, які прадугледжвае пераход рэгіёну ў іншы часавы пояс.

У дакуменце адзначаецца, што цяперашняя часавая зона ў Забайкаллі не адпавядае натуральным біярытмам чалавека, у адпаведнасці з якімі ён павінен не спаць у светлы час сутак, а спаць — у цёмны.

У тлумачальнай запісцы да законапраекта адзначаецца, што цяпер світанак ў Забайкаллі надыходзіць ужо ў тры гадзіны ночы, у той час як цямнее ўжо ў восем вечара. Гэта негатыўна ўплывае на здароўе грамадзян, а таксама змушае іх траціць больш электрычнасці.

Дакумент ужо ўнесены ў Дзярждуму, аднак разгледзяць яго цяпер толькі ў восеньскую сесію (цяпер у дэпутатаў канікулы).

Жыхары Забайкалля ўжо не першы год выступаюць за выхад з часавай зоны, у якой час на пяць гадзін апярэджвае маскоўскі. На думку жыхароў рэгіёну, ідэальным быў бы пераход у зону, дзе розніца ў часе з Масквой складае шэсць гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?