Беспрацоўны Юрый Шульган, які раней заяўляў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, адмовіўся ад вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ў сувязі з адсутнасцю ў пашпарце штампа аб рэгістрацыі.

Пра гэта паведамляе яго выбарчы штаб.

Шульган атрымаў новы пашпарт некалькі дзён таму, аднак дакумент выдадзены без адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства. Высветлілася, што ён быў выпісаны па сваім ранейшым адрасе без асабістай прысутнасці яшчэ дзевяць гадоў таму з фармулёўкай «з'ехаў па месцы вучобы». Між тым у базах дадзеных МУС Шульган значыцца, што пражывае менавіта там. Аднак аднаўленню ранейшай рэгістрацыі «перашкаджаюць розныя абставіны і бюракратычныя працэдуры», адзначылі прадстаўнікі Шульгана.

У штабе паведамілі, што пошук прымальных варыянтаў па рашэнні праблемы ў самыя кароткія тэрміны не даў вынікаў, у сувязі з чым Шульган вымушаны зняцца з перадвыбарнай гонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?