16 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Жанны Раманоўскай і Ірыны Першынай.

Ірыне Першынай 35 гадоў. Яна спецыяліст па рэкламе ў кампаніі Imagemaker, паведамляюць naviny.by. Замужам, гадуе сына.

Балатуецца па ініцыятыве працоўнага калектыву, упэўненага, што ўдзел іх калегі ў выбарчай кампаніі дазволіць кампаніі Imagemaker атрымаць незабыўны досвед палітычнага піяру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0