Віктар Івашкевіч |
Разгляд зыску «Гаррамаўтадору» да заяўнікаў Эўрапейскага маршу працягнецца 11 сакавіка.
Судзьдзя Сяргей Баразна прыняў рашэньне зрабіць перапынак у судовым паседжаньні з прычыны хваробы аднаго з арганізатараў акцыі Віктара Івашкевіча.
З заяўнікаў Эўрапейскага маршу на судзе прысутнічалі Анатоль Лябедзька, Яўген Афнагель і Дзьмітры Федарук.
«Гаррамаўтадор» Менгарвыканкаму патрабуе спагнаць з адказчыкаў 2.135.974 беларускія рублі, з‑за таго, што быў зьменены маршрут, вызначаны ўладамі, і гэта, як цьвердзіць «Гаррамаўтадор», пацягнула дадатковыя выдаткі па прыбіраньні й вывазе сьмецьця, паведамляе сайт ucpb.org.