У знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў ў дачыненьні да сям'і Казуліных, дочкі Аляксандра Казуліна Вольга і Юлія, а таксама яго паплечнікі па партыі Ігар Рынкевіч, Сяргей Скрабец і Віктар Крываль 25 лютага а 14:00 абвясьцілі галадоўку.
"Мы заклікаем адміністрацыі калёніі і высокае кіраўніцтва прадаставіць Аляксандра Казуліну магчымасьць разьвітацца зь яго жонкай. Спадзяемся, што ў краіне запануюць закон і хрысьціянская мараль", сказаў Ігар Рынкевіч.
Паводле ягоных словаў, галадоўку трымае і сам Аляксандар Казулін. Заўтра ён зьбіраецца перайсьці на сухую галадоўку, калі яго не адпусьцяць на пахаваньне жонкі Ірыны Казулінай.