Фестываль кіно і музыкі «Белае люстэрка», што пройдзе ў мінскім культурным цэнтры «Studio67» (Партызанскі пр-т, 2а) 28-30 жніўня, наведае ямайскі рэгі-музыка Лі «Скрэтч» Пэры. За квіток на тры дні канцэртаў, кіно і выстаў папросяць 400 тысяч рублёў.

У першы дзень фэста пройдзе канцэрт Лі Пэры і паказ дакументальнага фільма «Lee Scratch Perry's Vision of Paradise» ды афтэпаці з піцерскімі дыджэямі.

У другі дзень — вінілавы марафон з Delay Sound System, паказ нямых мультфільмаў з агучкай ад саўнд-прадзюсараў з розных краін ды паказ дакументальнага фільма «Перагарні кружэлку!».

Трэці дзень — канцэрт піцерцаў «НОМ» з новай праграмай «Семеро смелых» і паказ іх фільма «Зорны ворс», ролі ў якім выканалі сярод іншых Сяргей Міхалок, Сяргей Шнураў і Барыс Нямцоў.

***

Лі «Скрэтч» Пэры — ямайскі музыка і прадзюсар, адзін з піянераў жанраў рэгі і даб. Нарадзіўся ў 1936 (па іншых звестках — да 1940) годзе, у 1968 годзе стварыў гурт The Upsetters і аднайменны лэйбл. Папулярнасць здабыў ужо з першым сінглам «People Funny Boy», што быў прададзены па Ямайцы шалёным па тых часах накадам у 60 тысяч асобнікаў. Лічыцца, што менавіта ў тым запісе з’явіўся біт, які затым стане ўласцівым жанру рэгі. Дагэтуль выступае і выдае альбомы. У 2003 годзе плытка «Jamaican E.T.» прынесла яму «Грэмі». У 2014-м выйшаў яго апошні на сёння альбом «Back On the Controls». Агулам дыскаграфія налічвае шэсць дзясяткаў альбомаў.

Лі Пэры. Фота: sebastianorossi.com

Лі Пэры. Фота: sebastianorossi.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?