Незалежныя журналісты, сябры ГА «БАЖ» Аляксандр Баразенка і Аркадзь Несцярэнка рабілі відэаздымкі ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць).
Затрыманне адбылося каля 14-й гадзіны.
Каля 17.15 стала вядома, што журналістаў вызвалілі, склаўшы пратаколы апытання і забраўшы карту памяці з відэазапісам.
Старшыня ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец, які быў на сувязі з аператыўна-дзяжурнай службай Пухавіцкага РАУС і пазней з самімі журналістамі, паведаміў, што копію пратаколу вынятку Аляксандру Баразенку адмовіліся выдаць. Журналіст сфатаграфаваў дакумент і пакінуў запіс у кнізе скаргаў.
0
0
0
0
0
0