Крадзяжы цягнуліся ад красавіка па ліпень, распавяла старшы следчы Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

За гэты час маладыя людзі 19—22 гадоў паспелі скрасці два наборы колаў, адзін з якіх каштуе 20 мільёнаў рублёў, а другі – 21. Таксама сцягнуць будаўнічыя інструменты. На вылазку па матацыклы выйшлі толькі двое з чацвёркі.

Дарэчы, матацыкл міліцыя знайшла і вярнула гаспадарам. Інакш бацькам маладзёнаў давялося б вяртаць грошы і за яго. Уладальнікам колаў страту кампенсавалі.

Па месцы жыхарства і вучобы хлопцаў апісвалі станоўча. Адзін з іх з Оршы і трое – з Ракава.

Старшыня сельсавета дадаў, што сем’і гэтых маладых людзей карыстаюцца аўтарытэтам і ніхто не меў з імі праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?