На тэрыторыі аэрадрома «Баравая» мінчукі маглі паназіраць як сталіца пакрывалася рознымі колерамі дзякуючы палёту аэрастатаў.
Уся справа ў тым, што ў гэтыя дні праходзіць фестываль авіяцыйнага спорту «Мірнае неба». Сёлета ён прысвечаны 70-годдзю мірнага неба ва ўсім свеце.
Відэа таго, як падымаліся паветраныя шары, можна ўбачыць тут:
Што тычыцца мерапрыемства — людзей было зашмат. Колькасць наведнікаў перавалівала за тысячу.
Да пачатку палёту аэрастатаў госці назіралі палёты самалётаў і верталётаў.
Вышымайкі сталі неад'емнай часткай любога беларускага свята. На фота прадаўцы хот-догаў.
Пасля таго як аэрастаты з аэрапорту «Мінск-1» пачалі набліжацца да Баравой, з аэрадрому пачалі запускаць свае паветраныя шары.
І на паветраныя шары прывезлі, і пакармілі.
Хлопчык спрабуе парваць абмежавальную стужку.
Наведвальнікі сыходзілі са словамі падзякі арганізатарам. Тыя зрабілі добрую справу, калі на свята прыходзіць столькі ахвотных.