Пра гэта беларускі музыкант Лявон Вольскі заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» падчас фестывалю «Басовішча», што праходзіць на Беласточчыне. У ноч на суботу Вольскі даў на «Басовішчы» вялікі канцэрт.
«Басовішча» па-ранейшаму папулярнае, таму што гэта нармальны, недзяржаўны, студэнтскі, нефармальны фестываль, прафесіяналізм якога расце з кожным годам, — разважае ён. — І калі я магу адмовіцца ад якой-небудзь «Рок-каранацыі», то ад «Басовішча» я не магу адмовіцца, калі мяне запрашаюць. Бо гэта трэба падтрымліваць, бо ў нас ніводная цыклічная акцыя не перажыла 26-ці гадоў. У нас усё загнулася апроч «Басовішча».
0
0
0
0
0
0