У якасці ілюстрацыі падзеі выкарыстоўваюць фота, якія ўлетку мінулага года растыражавалі прапагандысцкія медыя РФ.
Тады прапаганда Крамля распавядала пра абстрэлы Луганска з боку ўкраінскай арміі, паведамляе mukachevo.net.
Цяпер СМІ Закарпацця, прыводзячы фота ў якасці доказу, распавядаюць, што «каля 20:00 паблізу Вялікага Беразнога і Заброддзя верталёт Мі-8, які абсталяваны ўстаноўкамі для запуску рэактыўных снарадаў, дэсантаваў групу байцоў. Пасля па пазіцыях «правасекаў», якія хаваюцца ў лесе, нанеслі ўдар з паветра».
Больш за тое, нават ёсць відэа, з якога, відавочна, і рабілі фотаскрыны. Відэа датавана 1 ліпеня 2014 года.
Варта адзначыць, што ніякага афіцыйнага пацверджання прымянення авіяўдараў да гэтага часу не знойдзена. Ва ўсіх ведамствах, а таксама мясцовыя жыхары называюць гэта лухтой.