Як стала вядома sport.tut.by, у мінскім хакейным «Дынама» ў хуткім часе можа змяніцца генеральны дырэктар.

фота Сяргея Балая, Tut.by

фота Сяргея Балая, Tut.by

Некалькі крыніц пацвердзілі парталу падчас матчу з «Юнацтвам», што Максім Суботкін пакіне клуб. Адзначым, што генеральны дырэктар мінчан, які наведвае ўсе паядынкі клуба, адсутнічаў на сённяшняй сустрэчы. Злыя языкі наогул распавядаюць, што кіраўнік затрыманы пасля масавых праверак ДФР, АБЭЗ і шэрагу допытаў сведак у Мінску і Бабруйску.

У мінскім «Дынама» інфармацыю аб затрыманні не каментуюць.

Максім Суботкін узначаліў «Дынама» ў 2013 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Аляксея Торбіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0