Тут і ніжэй фота: dashart.com.ua

Тут і ніжэй фота: dashart.com.ua

Украінская мастачка Дар’я Марчанка прэзентавала работу «Твар вайны» — партрэт Уладзіміра Пуціна памерам 240х170 см, складзены з 5 тысяч гільзаў. Фота работы апублікаваныя на dashart.com.ua.

Гільзы ўзятыя з розных частак фронту на Данбасе. «Кожны элемент, з якога складаецца партрэт, мог забраць або выратаваць жыццё салдата, так ці інакш ёсць яго лёсам», — пішуць пра работу.

Сцвярджаецца, што мазаіка ўнікальная і адзіная ў свеце, выкананая ў такой тэхніцы. Яе філасофскі канцэптуальны сэнс такі: «Як бы не асвятлялі вайну, і як бы яна не выглядала - яна складаецца з жыццяў нявінных людзей».

У залежнасці ад асвятлення партрэт мяняе афарбоўку, што «сімвалізуе эмацыйную шматаблічнасць вайны»: сцвярджаецца, што на партрэце можна разглядзець фатум, страх, ганарыстасць, жорсткасць і нянавісць, шкадаванне і разгубленасць, гатоўнасць знішчыць свет (націснуўшы на «кнопку») ці нават паўстаць перад Божым судом за зробленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?