Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 года знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,3% і склаў Br404 трлн 485,5 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прадукцыйнасць працы па ВУП (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) склалася на ўзроўні Br73,4 млн.

Прамысловай прадукцыі выраблена на Br352 трлн 149,8 млрд, што на 7,4% менш, чым за студзень-чэрвень 2014 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай склала 13,2%.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) атрымана на Br42 трлн 119,8 млрд. Прырост да студзеня-чэрвеня мінулага года склаў 2,7%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br92 трлн 529,9 млрд.

Рознічны тавараабарот дасягнуў Br163 трлн 359 млрд, аптовы - Br295 трлн 269,3 млрд.

У студзені-чэрвені за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 747,8 тыс. кв.м жылля, што на 1,4% больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?