Савет Бяспекі ААН аднагалосна ўхваліў рэзалюцыю, якая замацоўвае пагадненне па ядзернай праграме Ірана, дасягнутае 14 ліпеня ў Вене.

Рэзалюцыя заклікае цалкам ажыццявіць план дзеянняў, прыняты Іранам і «шасцёркай» міжнародных пасярэднікаў у Вене. Пасля прыняцця рэзалюцыі план дзеянняў набывае статус нормы міжнароднага права.

У адпаведнасці з планам, на ядзерную праграму Ірана будуць накладзеныя абмежаванні. У абмен на гэта Ісламскай рэспубліцы абяцаная фінансавая дапамога і зняцце міжнародных санкцый.

У той жа час у дакуменце змяшчаецца палажэнне аб тым, што ў выпадку, калі любая з шасці краін-пасярэднікаў западозрыць Іран у парушэнні плана дзеянняў, на парадак можа быць вынесена пытанне аб паўторных санкцыях.

Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі напярэдадні заявіў, што Ісламская рэспубліка не плануе супрацоўнічаць з ЗША па знешнепалітычных пытаннях, працягне падтрымліваць ўрады Сірыі і Ірака, палестынцаў, а таксама, як выказаўся Хаменеі, «прыгнечаныя народы Йемена і Бахрэйна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?