Эпідэмія карона-віруса блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому ў Паўднёвай Карэі спыненая, заявілі прадстаўнікі ўрада краіны на сустрэчы з замежнымі дыпламатамі ў панядзелак, 20 ліпеня, паведамляе агенцтва Yonhap.

У МЗС Паўднёвай Карэі заявілі, што на працягу двух тыдняў у краіне не было зарэгістравана ні аднаго выпадку заражэння карона-вірусам MERS. У міністэрстве таксама адзначылі, што цяпер вірус пераможаны паўсюдна ў Карэі і ў краіне больш няма пагрозы для турыстаў.

Блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS) — запаленчае захворванне органаў дыхання, якое выклікае вірус роду Betacoronavirus. Першыя выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ў Саудаўскай Аравіі ў 2012 годзе, а праз тры гады яны былі зафіксаваныя ўжо ў 23 краінах. Апошняя інфармацыя пра памерлых ад захворвання ў Паўднёвай Карэі паступала 8 ліпеня. Агульная колькасць загінулых у выніку эпідэміі ў краіне на дадзены момант складае 35 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?