Перад пачаткам прэс-канферэнцыі ў Цюрыху брытанскі комік Сайман Бродкін кінуў у прэзідэнта ФІФА Зэпа Блатэра стос даляравых купюр, пасля чаго кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футбола вырашыў адкласці размову з прэсай.

«Гэта за чэмпіянат свету 2026 у Паўночнай Карэі», — сказаў комік і паспрабаваў уручыць Блатэру пачак даляраў. Пасля гэтых слоў Блатэр паклікаў ахову, і Бродкін шпурнуў грашыма ў прэзідэнта ФІФА.

«Нам трэба прыбрацца тут спачатку. Інакш я не змагу гаварыць пра футбол, а гэта не мае нічога агульнага з футболам», — сказаў Блатэр у мікрафон і пакінуў залу. Праз 10 хвілін ён вярнуўся, і прэс-канферэнцыя пачалася.

Як паведамлялася, выканкам ФІФА прызначыў датэрміновыя выбары прэзідэнта на 26 лютага 2016 года.

Пераабраны ў маі на свой пяты тэрмін Блатэр заявіў пра намер сысці ў адстаўку 2 чэрвеня на фоне карупцыйнага скандалу. Швейцарац кіраваў федэрацыяй з 1998 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?