Самалёт Embraer 195 авіякампаніі Lufthansa, які заходзіў на пасадку ў Варшаве, ледзь не сутыкнуўся з беспілотным лятальным апаратам, паведамляюць прадстаўнікі аэрапорта польскай сталіцы.

Інцыдэнт з самалётам, які ляцеў з Мюнхена, адбыўся ў пяці кіламетрах ад аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна. Беспілотнік знаходзіўся на адлегласці 100 метраў ад самалёта.

Па словах прадстаўнікоў аэрапорта, сітуацыя была вельмі небяспечнай. Сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць дзякуючы таму, што дыспетчары аператыўна адрэагавалі на сітуацыю і змянілі траекторыю пасадкі самалёта.

Самалёт паспяхова прызямліўся ў Варшаве праз тры хвіліны пасля таго, як ледзь не сутыкнуўся з беспілотнікам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?