Кіроўца трамвая заўважыў на прыпынку «Піхтавыя горы» мужчыну ў расе, які паліў цыгарэту і піў шампанскае з бутэлькі. Ён вырашыў зняць сцэну на тэлефон, бо прыняў гэтага чалавека за святара.

Як распавёў кіроўца, святару гэта не спадабалася, і ён вырашыў «разабрацца», дзеля чаго пачаў шчаміцца ў трамвай. Ён нанёс некалькі ўдараў кіроўцу, пасля чаго быў выпхнуты з трамвая абуранымі пасажырамі. Перад тым, як сысці, святар кінуў бутэлькай шампанскага ў трамвай.

«Добра, што ў шкло не трапіў, — расказвае кіроўца трамвая Аляксандр Бураў. — Абліў мяне сваім шампанскім з галавы да ног, акуляры сарваў, ударыў пару разоў. Але сінякоў не засталося, так, пару драпін — у кабіне асабліва рукамі не памашаш».

Мясцовыя святары паведамілі, што мужчына ў расе ўжо святаром не з’яўляецца, але сапраўды служыў у царкве.

«Ён больш ніякі не айцец, і ўжо даўно, у міру клічуць яго Алег, — распавёў благачынны Горназаводскай акругі айцец Генадзь. — У царкве ён служыў, так — у сям’і не без вырадка. Але мы гэтага вырадка прагналі. Піў ён часта. Часта і шмат. За тое быў адлучаны ад царквы. А ў расе да гэтага часу разгульвае, таму што абарзеў у край. І не саромеецца ганьбіць царкву. Ёсць думка папрасіць казакоў, каб яны гэтаму Алегу выразна патлумачылі, што нядобра ганьбіць царкву сваімі паводзінамі, і не патрэбна яму расу насіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?